DEVIATION - Уступ

Рейтинг: 0

Исполнитель: DEVIATION

Название песни: Уступ

Продолжительность mp3: 04:44

Дата добавления: 2014-08-24

Текст просмотрен: 564




Скачать


Другие песни исполнителя DEVIATION



Текст песни:

Яны балююць. Фракі, фуршэт, дарагія сукенкі.
Страляюць. Ляцяць у вышыню коркі ад шампанскага.
Кожны хлапок адгукаецца рэхам.
Рэха - гэта стрэлы з кулямётаў па вёскам паўстанцаў.
За справядлівасьць, свабоду, незалежнасьць.
Грукае пясок па трунах Курдыстана.
Мара аб свабодзе гарыць чалавекам у Тыбеце,
з плякатаў усьміхаецца той самы Мао.
Надзея на тое, што недзе жыць лепш.
Вера і ўпэўненасьць у дабра перамозе.
А Ульрыка ізноў заснула з цыгарэтаю ў руцэ.
Гэта яе апошняя ноч на свабодзе.
Дзяржава - людзі абмежаваныя дротам.
Ва ўсіх бедах, як заўжды, вінаватыя "чужынцы",
а я вельмі рэдка адчуваю сябе "сваім".
Чырвоны дрот на запальнік, зялёны на гадзіньнік.
Апасьля работы, спажываць і ванітаваць,
выціраючы вусны партрэтам Фідэля Кастра.
Гандлёвая марка на кшталт Чэ Гевары. Заплёваны Маркс.
Таталітарная любоў на мяжы перверсіі і фарса.
Яшчэ адна кропля і будзе звыш нормы.
Каляніяльным МакДональсам сустракае нас сталіца.
Калі ты п'еш сваю ябаную Кока-колу, прыпомні
сярэдзіну 80-х і безпрацоўных філіпінцаў.
П'яны партызан. Рэвалюцыя ізноў не атрымалася.
Чарговы Карлас Марыгела памірае ад перадозу.
Няўжо гэта тое, за што варта змагацца?
Гэта барацьба ці проста пафас і ябаная поза?
Шэрыя масы, што ранкам плывуць на заводы.
Чарговае сьвята неталеранцыі ў пятніцу, вечар.
Паразітычная любоў да рабочых у тых, хто ніколі не працаваў,
супрацьстаіць жаданьню стаць буржуем у жыхароў пралетарскага гета.
Сьвята па загаду прэзідэнта і нацыянальнага схода.
Заўтра з 18. 00 да поўначы - усім весяліцца!
Грошы скрадзеныя з нашых з вамі кішэняў
ізноў ідуць на заробкі ў КДБ і міліцыю.
Размова па тэлефоне. Камітэт нас праслухаў.
Чарговая паметка на палях у асабістай справе.
Памкненьні, што нараджаюць сціснутую ў кулак руку,
паступова абрастаюць скрыдламі і адлятаюць.
Уздыхі па маю 68-га ў Парыжы.
Скавытанне песіміста: "У нас так ніколі ня будзе."
Ня будзе! Калі, як раней на кухне сядзець.
Пакуль не вернецца мужнасьць - нічога ня будзе!
За свабоду, роўнасьць, братэрства!
Выбар твой. Быць разам з намі,
ня ўдзельнічаць ці быць супраць нас.
За талеранцыю, незалежнасьць, сястрынства!
Чацьвёртая сусьветная вайна пачалася!!!!!!!!!!!!!!!!!


Видео: Обработка зуба под уступ



Фотогалерея:

Уступ DEVIATION

Комментарии (0)